Связаться с нами

24 красавіка 2024 года з 10.00 да 14.00 у ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска» па адрасе: г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, д. 90, прайшоў маладзёжны кірмаш вакансій па пытанні працаўладкавання навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час і выпускнікоў навучальных устаноў.

У гэтым мерапрыемстве прымалі ўдзел усе арганізацыі і прамысловыя прадпрыемствы горада. Удзел у якім прынялі нядаўнія выпускнікі ўстановы адукацыі, а сёння ўжо спецыялісты Бабруйскай "Фабрыкі мастацкіх вырабаў".

У мэтах папулярызацыі народных промыслаў быў арганізаваны майстар клас па саломапляценні.

Да нашай экспазіцыі праявілі вялікую цікавасць.

На ўсе пытанні атрыманы вычарпальныя адказы. Раздадзеныя буклеты, візітоўкі і каталогі, для папулярызацыі ажыццяўляемай дзейнасці.