
19 чэрвеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. XVIII Міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" пачнецца ў Бабруйску 25 чэрвеня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзеле культуры Бабруйскага гарвыканкама.
У фестывалі возьмуць удзел каля 25 творчасных калектываў — гэта больш за 400 артыстаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Калумбіі, Расіі, Турцыі і іншых краін. У гэтым годзе ён пройдзе пад дэвізам "Фестываль дружбы — за мір і згоду без межаў". Яго галоўная мэта — умацаванне міжнародных культурных сувязяў, абмен вопытам, а таксама папулярызацыя самабытнай народнай творчасці і нацыянальных традыцый розных краін.
"Вянок дружбы" будзе доўжыцца пяць дзён і, як адзначылі арганізатары, стане святам, якое аб'ядноўвае народы праз мастацтва і традыцыі. "Удзельнікі прадставяць гледачам багацце сваёй нацыянальнай культуры, самабытныя харэаграфічныя і музычныя нумары, а таксама аўтэнтычныя народныя строі. Традыцыйна правядзенне фестывалю супадзе з святкаваннем Дня горада, што надасць мерапрыемствам вялікую маштабнасць і асаблівы каларыт", — расказалі ў гарвыканкаме.
Фестывальныя мерапрыемствы ахопяць самыя папулярныя гарадскія лакацыі: хакейны клуб "Бабруйск" (вонкавыя і ўнутраныя пляцоўкі), мікрараён Маладзёжны, Маладзёжны парк, плошча Леніна, парк культуры і адпачынку.
У праграме цэлы цыкл яркіх і маштабных падзей. Так, канцэрты беларускіх і расійскіх выканаўцаў пройдуць 25, 27 і 28 чэрвеня. 26 чэрвеня на галоўнай сцэне хакейнага клуба "Бабруйск" адбудуцца ўрачыстае адкрыццё фестывалю і гала-канцэрт "Колеры краін — вянок сяброўства", які аб'яднае творчыя калектывы краін-удзельніц, выбітных артыстаў і прызнаных майстроў эстрады. Таксама па галоўных вуліцах горада падчас фестывалю пройдзе тэатралізаванае святочнае шэсце "Сузор’е кветак".
Урачыстае закрыццё фестывалю "Каляровае гучанне" стане фінальным акордам маштабнага свята мастацтваў.
Крыніца: БелТА