Статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА можа быць прысвоены яшчэ двум беларускім рамёствам. Цяпер у спісе нематэрыяльных каштоўнасцяў пяць элементаў беларускай культуры.

Аб унясенні яшчэ двух намінацый распавялі ў Міністэрстве культуры. Адна з іх будзе разгледжана ўжо ў наступным годзе.
— У гэтым годзе мы ўнеслі ў ЮНЕСКА яшчэ дзве намінацыі — «Беларуская неглюбская тэкстыльная традыцыя ў Гомельскай вобласці» і «Беларускае мастацтва выцінанкі», — цытуе БЕЛТА кансультанта аддзела аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Генадзя Ходара.

Зараз у спіс Сусветнай спадчыны ўключаны 5 беларускіх традыцый і рамёстваў. Апошнім унесена ў спіс "Саломапляценне Беларусі". Гэта адбылося напрыканцы мінулага года. Цяпер гэтае рамяство распаўсюджана ў 200 рэгіёнах краіны, падкрэслілі ў Міністэрстве культуры.

Крыніца: Белмастацпромыслы 

Фота: БЕЛТА