Студэнцкі атрад, які працаваў у швейным цэху "Фабрыкі мастацкіх вырабаў" з 20 ліпеня, паспяхова завяршыў сваю дзейнасць.
Па заканчэнні працоўнага сезона для байцоў атрада была арганізавана сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства. Па выніках працы ўдзельнікам студэнцкага атрада ўручылі памятныя падарункі. Акрамя таго, некаторым навучэнцам выказалі жаданне далей застацца на практыцы ў нас.
За час працы ў цэху хлопцы атрымалі практычны вопыт, пазнаёміліся з вытворчым працэсам і калектывам прадпрыемства. Трэці працоўны семестр у Бабруйску стаў яшчэ адным крокам у падрыхтоўцы будучых кадраў для лёгкай прамысловасці горада.
Нягледзячы на завяршэнне працы першага атрада, ужо ў жніўні на прадпрыемства прыбудзе другі студэнцкі атрад. Такім чынам, вытворчая практыка і працоўны семестр на фабрыцы не спыняюцца — новыя практыканты гатовы пераняць вопыт і ўключыцца ў працу швейнага цэха.
