
На працягу трох дзён працавала выстава арганізацый, вытворцаў тэхналагічнага абсталявання і буйнагабарытнай тэхнікі, а таксама кірмаш-продаж і экспазіцыя суб’ектаў аграэкатурызму.
Прадстаўнікі працоўнага калектыву Бабруйскай «Фабрыкі мастацкіх вырабаў» (вытворчы ўчастак г. Магілёў) прынялі ўдзел у афармленні месцаў гандлю. Нашы вырабы ўпрыгожылі прэзентацыйныя сталы многіх удзельнікаў форуму.
