На прадпрыемстве 19 лютага быў праведзены Адзіны дзень інфармавання на тэму: АБАРОННАЯ МОЦ БЕЛАРУСКАЙ АРМІІ І ПАТРЫЯТЫЗМ У СУЧАСНЫХ УМОВАХ.

Удзельнікам нагадалі пра значэнне Узброеных Сіл у забеспячэнні незалежнасці і бяспекі краіны, абмеркавалі актуальныя кірункі ўмацавання абароннага патэнцыялу дзяржавы. Асаблівую ўвагу надалі выхаванню пачуцця грамадзянскай адказнасці, павагі да радзімы і захаванню гістарычнай памяці.