Паважаныя калегі, работнікі арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з найважнейшым дзяржаўным святам – Днём народнага яднання!

Гэтае свята – даніна павагі слаўнаму гістарычнаму мінуламу нашай Радзімы і сімвал веры ў яе вялікую будучыню. Нацыянальная згода, агульнасць мэтаў і салідарнасць беларускага народа ва ўсе часы служылі надзейнай апорай для развіцця дзяржавы і абароны яго інтарэсаў.
Работнікам сістэмы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь добра вядома, што згуртаванасць каманды, вернасць традыцыям і пераемнасць пакаленняў з'яўляюцца ключавымі ўмовамі для дасягнення любых маштабных мэт. Дзякуючы сумесным намаганням, высокай адказнасці і поўнай самааддачы абранай справе наш шматтысячны калектыў паспяхова вырашае найскладанейшыя вытворчыя і стратэгічныя задачы, уносячы свой уклад у эканамічную стабільнасць і росквіт роднай і любімай Беларусі.
Ад шчырага сэрца жадаю вам моцнага здароўя, стабільнасці, прафесійнага даўгалецця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. Няхай гэты святочны дзень натхняе на новыя дасягненні, а ў вашых дамах заўсёды пануюць мір, утульнасць і дабрабыт!
Юрый Назараў,
Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь