-->

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ГПТА «Белмастацпромыслы» і ўпраўленнем па адукацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска падпісана ў Цэнтры «Кантакт» ва ўрачыстай абстаноўцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці і ганаровыя госці:

намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Наталля Паўлаўна Кірсанава

генеральны дырэктар ГПТА «Белмастацпромыслы» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Корбут

Аляксандр Мікалаевіч у сваім выступленні падкрэсліў важнасць пачатай справы. Падпісанне пагаднення — гэта першы крок да таго, каб паказаць школьнікам, што традыцыі — гэта не толькі гісторыя, але і шлях да прафесіі!
Наперадзе — сумесныя праекты, майстар-класы і экскурсіі. Дзеці змогуць дакрануцца да рамяства і, магчыма, знайсці сваё прызванне.

Дуэт «Элегія» і вакальна-фальклорны ансамбль «Сунічка» дарылі выдатны настрой!

Крыніца: Белмастацпромыслы