На два дні Бярэзінскі біясферны запаведнік стаў пляцоўкай спартыўнага запалу, турысцкай спрытнасці, атмасферы дружбы, падтрымкі, духу яднання і выдатнага святочнага настрою. Работнікі арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сабраліся на доўгачаканым і маштабным спартыўным свяце - летняй спартакіядзе.