-->

Больш за 50 гадоў таму звязалі сваё жыццё з народнымі мастацкімі рамёствамі майстрыхі вытворчага ўчастка (г. Магілёў) Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вышывальшчыцы Сідарэнка Таццяна Мікалаеўна і Строгіна Валянціна Васільеўна. 55 гадоў на прадпрыемстве працуе тэрмааздзелачнік, укладчык-упакоўшчык Шагін‌ава Любоў Фёдараўна.

Дзякуючы таленту, цярпенню, высокаму ўзроўню прафесіяналізму гэтых майстрых захоўваюцца ўнікальныя традыцыі народных мастацкіх рамёстваў, ствараюцца не проста вырабы, а сапраўдныя творы мастацтва, у якія ўкладзена часцінка душы.

 

Сёння заслужаным майстрыхам, сапраўдным ветэранам працы ўручаны ўзнагароды і падарункі, выказаны словы велізарнай падзякі і шчырыя пажаданні здароўя, невычэрпнага натхнення і доўгіх гадоў жыцця.

Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь