4 жніўня 1994 года было ўтворана Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік справамі Прэзідэнта Юрый Назараў павіншаваў усіх работнікаў і ветэранаў сістэмы Упраўлення справамі і ўручыў шэрагу работнікаў апарата і падпарадкаваных арганізацый заслужаныя ўзнагароды.
Ён адзначыў, што за гады сваёй дзейнасці Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь шмат зрабіла ў вырашэнні важных дзяржаўных задач, забяспечваючы стабільную, зладжаную і эфектыўную працу ўсіх калектываў падпарадкаваных арганізацый. Дзякуючы пераемнасці пакаленняў, добрасумленнай працы і вернасці традыцыям калектывы ўпэўнена рухаюцца наперад, паспяхова спраўляючыся з новымі задачамі.
Юрый Назараў пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру, невычэрпнай энергіі, новых прафесійных поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Глядзіце фільм, які быў зняты да 30-годдзя ўтварэння Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: