-->

Сёння на фабрыцы мастацкіх вырабаў прыступіў да працы другі студэнцкі атрад Бабруйскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Новыя практыканты заступілі на свае месцы ў швейным цэху, змяніўшы байцоў першага атрада, якія паспяхова завяршылі працоўны семестр 31 ліпеня. Навучэнцам трэба будзе асвоіць вытворчыя працэсы, папрацаваць пад кіраўніцтвам настаўнікаў і атрымаць практычны вопыт па спецыяльнасцях «швачка». Другі працоўны месяц на прадпрыемстве абяцае быць не менш насычаным і прадуктыўным.