У Дзень Незалежнасці ў Бабруйску прайшоў традыцыйны конкурс «Аўталедзі-2026», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.
За галоўны тытул змагалася і наша чароўная калега — маркетолаг Юлія Алейнікава. Першы этап творчага спаборніцтва прайшоў ярка і эмацыянальна: аўталедзі спявалі, танцавалі, чыталі вершы, прадстаўляючы сябе і свае аўтамабілі. Гучалі займальныя вакальныя і паэтычныя кампазіцыі пра родны край, а таксама пра асабістыя якасці ўдзельніц. У афармленні машын у гэтым годзе пераважала беларуская сімволіка — васількі, хлебныя каласы і колеры дзяржаўнага сцяга. Кожная канкурсантка падышла да справы крэатыўна: Ганна Шугальская злучыла ў дызайне аўто сваю любоў да музыкі і спорту, а ў прэзентацыі ёй дапамагалі вучні і калегі, выканаўшы песню-падарунак пад акардэоны. Вікторыя Піражнік здзівіла журы практычнымі навыкамі — яна на час замяніла кола, прадэманстраваўшы майстэрства аўтамеханіка. Анастасія Геўт пераўвасобілася ў танцуючую стюардэсу і выехала на сцэну на «аўта-самалёце» з васількамі на борце. Дар'я Божак правяла майстар-клас па стварэнні зефірнага букета і ўручыла яго супрацоўніцы ў форме — у гонар 90-годдзя ДАІ.
Другі этап праверыў тэарэтычныя веды: удзельніцы адказалі на 10 няпростых пытанняў па правілах дарожнага руху. Трэці, практычны, этап паказаў сапраўднае майстэрства кіравання аўтамабілем. Дзяўчаты выконвалі дыяганальную паркоўку, заезд у гараж заднім ходам, праезд «змейкі» і разварот у абмежаванай прасторы. Выкладчык ДАСААФ Васіль Варыцкі падкрэсліў, што ацэньваліся і час, і дакладнасць выканання. Па яго словах, усе аўталеді годна справіліся з заданнямі, праявіўшы ўпэўненасць і прафесіяналізм за рулём.
Усе канкурсанткі годна справіліся з выпрабаваннямі, пацвердзіўшы, што ўпэўненасць, прафесіяналізм і любоў да аўтамабіля — якасці, якія дапамагаюць адчуваць сябе за рулём на ўсе 100.


Крыніца: Bobrlife