1 мая да Свята працы ў абяцаныя тэрміны быў адкрыты значны гарадскі аб'ект, абноўлены пуцеправод на вуліцы К. Маркса. Наша прадпрыемства таксама ўдзельнічала ў рэканструкцыі пуцеправода: былі ўсталяваны новыя агароджы з сімвалам горада - гасціннымі бабрамі, якія былі выраблены на Рэспубліканскім Бабруйскім унітарным вытворчым прадпрыемстве "Фабрыка мастацкіх вырабаў" з прымяненнем плазменнай рэзкі.