Сетка шарнірная

Прапануецца сетка шарнірная з ацынкаванай стальной правалокі, прызначаная для агароджвання буйных тэрыторый: сельскагаспадарчых плошчаў, пітомнікаў, запаведнікаў, лясніцтваў, паляўнічых гаспадарак, аўтамабільных і чыгуначных дарог.

Канструкцыя перашкаджае праходжанню дробных і буйных жывёл і несанкцыянаванаму доступу людзей.

Шарнірная сетка

Асаблівасць канструкцыі

Сетка звіта асаблівым спосабам з выкарыстаннем шарнірнага вузла, што дазваляе зрабіць вышыню ячаек рознай па вертыкалі: ў ніжняй частцы яны меншыя, чым у верхняй.

Дзякуючы гэтаму забяспечваецца надзейнае агароджванне ад дробных і буйных жывёл і абарона агароджанай тэрыторыі.

Шарнірны вузел сеткі

Сферы прымянення

Аўтамабільныя і чыгуначныя дарогі

Агароджванне аўтамабільнай дарогі

Крыніца: www.mogilevavtodor.by

Схема прымянення сеткі

Пітомнікі, запаведнікі, заказнікі

Сельскагаспадарчыя аб'екты і тэрыторыі

Фарматы палотнаў

Шырыня ячэйкі 150 мм

Фармат палотна 150 мм Фармат палотна 150 мм

Шырыня ячэйкі 50 мм

Фармат палотна 50 мм

Магчымыя іншыя варыянты фармату па пагадненні з заказчыкам.

Агароджванне вышынёй больш за 2,4 м

Тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя ўмовы сетак шарнірных можна паглядзець тут.

Для вырабу сетак ужываецца правалока з нізкавугляродзістай ацынкаванай сталі па ГОСТ 3282: тэрмічна апрацаваная для вертыкальных ручаёў і неапрацаваная для гарызантальных.

Тып правалокі ў сетцы Праволока ацынкаваная нізкавугляродзістай сталі
Для сярэдняй сеткі Для цяжкай сеткі
Дыяметр, мм Мін. трываласць, Н/мм? Дыяметр, мм Мін. трываласць, Н/мм?
Крайняя гарызантальная 2,5 600 3,0 600
Гарызантальная 2,0 600 2,5 600
Гарызантальная 2,0 400 2,5 350
  • Максімальная вышыня рулона: 2,4 м
  • Максімальная колькасць гарызантальных правалок: 23 шт
  • Вышыня адтулін: 6x75, 11x100, 3x150, 2x200 мм
  • Шырыня адтулін: 50, 100, 150, 200 мм
  • Даўжыня рулона: 50 м, магчыма да 100 м у залежнасці ад таўшчыні правалокі

Прапанаваныя памеры сеткі

Пазначэнне (шырыня/праволакі/ячэйка) Вертыкальныя ячэйкі, мм Шырыня, мм Даўжыня, мм Праволока 2,5–3,0 Праволока 2,0–2,5
1050/13/150 6-75, 6-100 1050±3,3 50000±100
1250/15/150 6-75, 8-100 1250±3,3 50000±100
1550/18/150 6-75, 11-100 1550±3,9 50000±100
1850/20/150 6-75, 11-100, 2-150 1850±4,6 50000±100
2400/23/150 6-75, 11-100, 3-150, 2-200 2400±5,5 50000±100

Мантаж і камплектацыя

Шарнірная сетка мантуецца на драўляныя альбо металевыя слупы. Магчыма пастаўка агароджвання ў камплекце з:

  • Слупы ацынкаваныя альбо афарбаваныя хімічна стойкай фарбай з элементамі кмацавання
  • Камплект абсталявання для мантажу сеткі
  • Камплект інструмента для мантажу сеткі

Металевыя слупы

Найменне Памер, мм Вышыня сеткі, м Даўжыня слупа, м Мінімальны кошт, руб. (без ПДВ)
Слуп ацынкаваны 60x40x2 2,0 3 Удакладніць у аддзеле маркетынгу
Слуп афарбаваны хімічна стойкай фарбай 60x40x2 2,0 3 Удакладніць у аддзеле маркетынгу
Слуп ацынкаваны 60x40x2 2,4 3,4 Удакладніць у аддзеле маркетынгу
Слуп афарбаваны хімічна стойкай фарбай 60x40x2 2,4 3,4 Удакладніць у аддзеле маркетынгу

Магчыма пастаўка металевых слупоў любога сечыва з элементамі кмацавання па жаданні заказчыка.

Для ўдакладнення кошту тэлефанаваць у аддзел маркетынгу:

80-(225)-72-05-85

80-(225)-43-53-66