Связаться с нами

1 Мая калектыў нашага прадпрыемства ўдзельнічаў у маштабным мерапрыемстве - велапрабегу ў г.Бабруйску. Велакалона традыцыйна пачала старт пасля ўскладання кветак да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Яна рухалася па вуліцы Мінскай на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці.
Удзельнікамі маштабнай падзеі сталі прадстаўнікі гарадской улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь, грамадскія аб'яднанні, у тым ліку прафсаюзы.

У завяршэнне ГАРАДСКОГА масавага велапрабегу ўдзельнікі сталі ў сімвалічны надпіс "СЛАВА ПРАЦЫ"